be
pdf

Ніва 2011/40 (2890)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мастацтвам займаецца з дзяцінства, ад пачатковай школы. Блізкая яму таксама паэтычная творчасць. Амаль усё жыццё звязаны ён з Крывою ў Бельскім павеце, дзе нарадзіўся. Першы раз пасля Другой сусветнай вайны выставу 88-гадовага сёння Анатоля Краўчука адкрылі ў Беластоку (23 верасня) ў Цэнтры Людвіка Заменгофа. Сам аўтар не мог прысутнічаць на вернісажы з за раптоўнай сямейнай трагедыі. — У сваёй творчасці надалей захоўвае ён свежасць і ўвес час развіваецца. Ён пастаянна ў пошуках і самадасканаліцца, — сказаў „Ніве” ў час адкрыцця выставы Дарафей Фіёнік, шэф Музея малой айчыны ў Студзіводах, папулярызатар творчасці мастака. Прыгажосць краявіду з Крывой і яе ваколіц відаць у значнай большасці прац мастака. З гэтай вёскай раздзяліў яго ў жыцці толькі трынаццацігадовы перапынак, калі быў сасланы на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію, а пасля на Урал, дзе працаваў дрывасекам і пазнаёміўся з жонкай. Вярнуліся разам у Крывую ў пяцідзесятыя гады. Яго палотны, маляваныя алеем, у роднай вёсцы вісяць у кожнай хаце. У Цэнтры Людвіка Заменгофа прадстаўлена было больш дзесятка карцін. Выставу адкрывае аўтапартрэт мастака. Падобна як і краявіды, ён насычаны інтэнсіўнымі колерамі. Так ёсць і на карцінах „Асенні краявід”, „Крыжы ў Крывой”, „Зямля, конь, лес”, „Вяселле”, „Двор у Шчытах-Навадворах” ці „Пакрэчанах”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-10-02
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org