be
pdf

Ніва 2011/05 (2855)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Усё ж такі дзяржаўныя чарадзеі-чарнакніжнікі памыліліся з датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Нешта ў зорках не зышлося, нечага ў свеце не здарылася, што павінна было адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад беларускіх падзей. Не здарылася, як гэта было ў 2001 ці 2006 гадах, не будзем удавацца тут у дэталі. Магчыма, перад новым годам ачмураная Паўночная Карэя павінна была кінуць бомбу на нармальную Паўднёвую, магчыма, адбыцца што-небудзь трагічнае ў іншай кропцы планеты. Але ж прыдворныя астролагі, да якіх так любяць звяртацца таталітарныя рэжымы ўсіх часоў, пралічыліся. У выніку цягам астатняга месяца Еўропа і Амерыка шмат гавораць пра Беларусь. Не адцягнулі ўвагі ад нашай краіны ні падзел Судана, ні паводкі ў Аўстраліі і Бразіліі. Размовы гэтыя, усялякія дэкларацыі пра намеры, знешнія палітычныя заявы ўспрымаюцца рознымі сацыяльнымі групоўкамі ў Беларусі па-рознаму. Апаненты дзейснай улады, тыя, хто асмеліўся адкрыта выступіць супраць дыктатарскага рэжыму, цудоўна ўсведамляюць, што ўводзіны міжнародных санкцый супраць беларускай дзяржавы адаб’юцца адмоўна найперш на іх. Тым больш, што выразна прагучала: у адказ унутраныя рэпрэсіі супраць палітычных супраціўнікаў улады толькі ўзрастуць. У сувязі з гэтым адным з самых папулярных тэзісаў сярод апазіцыянераў стала выслоўе пра тое, што „каб сапраўдныя міжнародныя санкцыі былі ўведзены гадоў дзесяць таму, то мы ўжо даўно выйшлі б з турмы”. (У. Хільмановіч, Санкцыі і рэпрэсіі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-01-30
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org