be
pdf

Ніва 2010/30 (2828)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай мове або ўдасканальваць валоданне ёю, знаёміцца з беларускай літаратурай, культурай, гісторыяй і нашымі традыцыямі. З 7 ліпеня такое навучанне вядзецца ў рамках Міжнароднай летняй школы „Беларусаведы”, якая будзе працаваць да 6 жніўня. Заняткі ў асноўным адбываюцца ў Гайнаўскім белліцэі, некаторыя ў памяшканнях Беларускага музея, але частка праграмы рэалізуецца ў ходзе шматлікіх экскурсій, выязных заняткаў і сустрэч у розных месцах Беласточчыны. Усіх студэнтаў летняй школы аб’ядноўвае захапленне беларускай мовай і беларускімі справамі. — Нашу летнюю школу вядзе Цэнтр беларускіх даследаванняў пры Саўтвэстэрнскім коледжы ў ЗША і з гэтага цэнтра выйшла мне прапанова кіраваць працай школы, — заяўляе дырэктар Міжнароднай летняй школы „Беларусаведы”, славіст Гарвардскага ўніверсітэта доктар Курт Вулгайзер. — Такое названне школы па-беларуску запрапанаваў нам прафесар Алег Латышонак, які ад імя Беларускага гістарычнага таварыства дапамагае нашай школе ў вырашэнні розных праблем. (А. Мароз, З Амерыкі на Падляшша, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-07-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org