be
pdf

Ніва 45 (2530)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Давялося мне прысутнічаць пры адной спрэчцы. Спрачаліся неяк на Беласточчыне хлопцы пра тое, чым зараз павінен займацца нацыянальна свядомы беларус. Адны казалі што асветай, мовай, культурай, гісторыяй, што толькі гэта можа ўратаваць нацыю ад выраджэння, пашырыць колы валанцёраў і выхаваць новых беларусаў. Іншыя не згаджаліся. Казалі, што найперш нацыянальна свядомы беларус павінен займацца бізнесам, бо толькі заможныя прадстаўнікі нашай нацыі могуць выжыць у гэтым складаным свеце самі, даць лепшую сусветную адукацыю сваім дзецям і дапамагчы заняць ім наймацнейшыя дзяржаўныя пасады. І тады адзін мой сябра, паляк па нацыянальнасці, заўважыў, што беларуская нацыя зможа гучна заявіць пра сябе тады, калі беларуская культура і беларускі капітал сустрэнуцца. Мне падаецца, што ён меў рацыю. Сёння Расія стала працягваць імперскую палітыку, стаўляючы на гэты раз націск на эканамічную і культурную экспансію. Беларускую эканоміку сталі прывязваць да расійскай. Гэтае пытанне ляжала далёка не ў эканамічным полі, больш у палітычным. (В. Сазонаў, Нацыянальны капітал, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-11-07
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org