be
pdf

Ніва 13 (2550) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Цягнік Мінск — Адэса спыніўся на апошняй беларускай станцыі. Памежны кантроль. За акном цёплага купэ шыльда з надпісам „Терюха”. Напісана „чамусьці” па-руску. Мяжа беларуска-ўкраінская. Правадніца раздае бланкі, якія трэба запоўніць для ўкраінскіх памежнікаў. У купэ заходзяць прадстаўнікі беларускіх памежных службаў. Размаўляюць ветліва, карэктна, з пачуццём важнасці абавязкаў, якія яны выконваюць. І па-руску. Памежны кантроль вельмі моцна розніцца ад таго, да якога мы прызвычаіліся на беларуска-польскай мяжы, якую зараз стала модна называць мяжой з Еўрасаюзам. Некалькі пытанняў, кароткі візуальны агляд, пажаданне шчаслівай дарогі. Галоўнае пытанне пра мэту візіту ў суседнюю краіну. Адказваем шчыра: „Адна з мэтаў — паспрабаваць украінскай гарэлкі”. На тварах вартаўнікоў мяжы вясёлая ўсмешка. Маўляў, свае хлопцы. Мэту паставілі правільную. Толькі гавораць гэтыя вандроўнікі неяк падазрона. Па-беларуску. Але гэта не злачынства. Ды і беларуска-ўкраінская мяжа ў хуткім часе таксама абяцае быць мяжой з Еўрасаюзам. Таму выбар мовы — пытанне пакуль што нявырашанае. (В. Сазонаў, Падарожныя замалёўкі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-03-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org