be
pdf

Ніва 2011/07 (2857)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Арлянская гміна, распаложаная ў паўднёва-ўсходняй частцы Бельскага павета, займае абшар каля 170 квадратных кіламетраў. У 22 салэцтвах пражывае каля 3 300 чалавек, з чаго ў самой Орлі — 907 жыхароў (стан з 12 мая 2010 г.; у 1988 годзе ў гміне пражывала 4 891 асоба, з чаго ў самой Орлі дзве тысячы). Насельніцтва гміны складаюць у большасці пажылыя людзі, пенсіянеры. У гміне нараджаецца вельмі мала дзяцей, напрыклад, ад студзеня да мая 2010 года нарадзілася чацвёра дзяцей, а памерла 28 асоб. Калі звыш дзесятка гадоў таму пачынаў я збіраць, апрацоўваць і публікаваць на старонках „Нівы” матэрыялы на тэму гінуўшых прафесій, не думаў я, што да іх неўзабаве трэба будзе прылічыць таксама земляробства. Помню, аднак, што такі паслядоўны з кожным годам ход падзей прадбачыў мясцовы лекар ветэрынарыі Юзаф Бжана. Тады не хацелася мне ў гэта верыць, але ўсё ж такі... Да праблемы абыякава паставіліся і гмінныя ўлады. 31 снежня 1999 года Гмінная ўправа, якую ў большасці складалі сяляне, вырашыла пра ліквідацыю ветэрынарнай клінікі ў Орлі і пільна прадала яе будынак (неаднаразова пісала пра гэта „Ніва”). Працу страціла каля дзесятка ветэрынараў, астаўся толькі адзін, якому памяшканне для ветэрынарных паслуг выдзялялі ў пажарным дэпо альбо ў ачышчальні сцёкаў; ветэрынар перабраўся тады ў Бельск-Падляшскі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-02-10
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org