be
pdf

Ніва 2011/12 (2862)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вядучай тэмай ХVІІ Алімпіяды беларускай мовы была беларуская гісторыя ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. 80-я гадавіна з дня нараджэння гэтага пісьменніка адзначалася ў 2010 годзе, калі адбываліся школьныя элімінацыі і вучні рыхтаваліся да далейшых этапаў спаборніцтваў. У час пазаўрочных заняткаў ліцэісты аналізавалі прозу і паэзію пісьменніка. Старэйшыя вучні займаліся творчасцю Уладзіміра Караткевіча таксама на занятках беларускай мовы. Беларуская алімпіяда з за сваіх прывілеяў настолькі прывабная, што ліцэісты пачынаюць рыхтавацца да яе ўжо з першага класа звышгімназічнай школы. Тады папаўняюць яны свае веды і ўмеласці ў час пазаўрочных заняткаў і дома. На цэнтральных элімінацыях алімпіяды, якія праходзілі 10 сакавіка ў Бельскім белліцэі, ліцэісты пісалі працы па творчасці Уладзіміра Караткевіча не толькі таму, што былі да гэтай тэмы добра падрыхтаванымі, але і таму, што ім спадабалася проза і паэзія Караткевіча, а асабліва зацікавіў іх гістарычны кантэкст у яго творчасці. Аналізуючы выбраныя творы, вучні маглі спасылацца на славутыя моманты ў гісторыі беларускіх зямель. Усе бельскія белліцэісты і частка гайнаўскіх пісалі творчыя працы аб гісторыі ў жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Вучні Гайнаўскага белліцэя пісалі таксама сачыненні пра каханне ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча і работу па творчасці членаў Літаратурнага аб’яднання „Белавежа”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-03-20
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org