be
pdf

Наша слова 24 (1175) 2014

"Гліняны Велес" быў ўручаны паэту, сябру Рады і Сакратарыяту ТБМ, рэдактару часопіса “Верасень” Эдуарду Акуліну ў кнігарні "Галіяфы". Па словах заснавальніка прэміі, літаратара Алеся Аркуша, адмыслова вырабленая статуэтка ўручаецца ўжо ў 21 раз. Звычайна ўручэнне ўзнагароды адбываецца ў Полацку, дзе прэмія і была заснаваная "Таварыствам вольных літаратараў". Аднак зараз цырымонія адбылася ў Менску. - Эдуарда Акуліна я ведаю з канца 80-ых гадоў. Мы разам былі ў Літаратурным аб'яднанні "Тутэйшыя". Гэта паэт з Гомельшчыны. Для мяне паэзія Акуліна абсалютна зразумелая і блізкая. Таму было няцяжка вызначыць вартасці і каштоўнасці гэтай паэзіі і ўганараваць яе, - кажа Алесь Аркуш. А вось для Эдуарда Акуліна "Гліняны Велес" стаў нечаканасцю.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2014-06-11
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2014 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org