be
pdf

Belarus – our new neighbour

Conference Report

Канферэнцыя ‘Беларусь – Наш новы сусед’, што праходзіла 20 сакавіка 2004 году ў Сэнаце Чэскай рэспублікі ў Празе, зь вялікай увагаю паставілася да важнасьці суседства новых краінаў-сябраў Эўрапейскага зьвязу з Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы зь Беларусьсю. Канферэнцыя клала акцэнт на тое, што далучэньне новых сябраў да Эўрапейскага зьвязу не павінна адмежаваць Беларусь ад Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы новымі межамі. Наадварот, большая ўвага павінна надавацца ажыцьцяўленьню й узмацненьню эфектыўнай падтрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў на Беларусі праз звышэньне эўрапейскае зацікаўленасьці да новага суседа ды актыўнай стымуляцыі палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Гэтая канферэнцыя сабрала разам палітыкаў, актывістаў няўрадавых арганізацый і мясцовых ініцыятываў з Чэскае рэспублікі, Польшчы, Летувы, Латвіі, Славацкае рэспублікі ды Беларусі. Супрацоўніцтва ў арганізацыі гэтае канферэнцыі паміж Асацыяцыяй па міжнародных пытаньнях, Гуманітарнай арганізацыяй ‘Чалавек у нядолі’ і Сэнатам парляманту Чэскай рэспублікі выявіла вялікі інтарэс да шырокіх кантактаў і супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю ды апазіцыйнымі палітыкамі ў Беларусі. Канферэнцыя сталася прасторам для перамоў і дэбатаў адносна ролі новых сябраў у вызначэньні палітыкі Эўразьвязу як адносна Беларусі ў прыватнасьці, так і да ўсходніх суседзяў наагул.

Выдаўцы і выдавецтвы: Research Centre of Association for International Affairs
  • Месца выхаду: Prague
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Joyce Roisin, Veselý Luboš
  • Выдавец: Research Centre of Association for International Affairs
  • ISBN: 80-903468-0-4
  • Катэгорыя: Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2004 Association for International Affairs
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4951, EEDC — 1294, 1294-2, 1294-3, 1294-4
  • Дадатковая даведка: http://belcentrum.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Цэнтру ў Празе
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org