- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
29 сакавіка, споўнілася 75 год Алегу Іванавічу ШАГУЛІНУ, таленавітаму інжынеру-навукоўцу, патрыёту, актыўнаму ўдзельніку нацыянальна-адраджэнцкага руху, старшыні Першамайскай арганізацыі ТБМ г. Менска. Вайсковая служба бацькі і лёс краіны вызначылі складаную і доўгую адысею Алега Іванавіча па маршрутах жыцця: Менск, Масква, Тамбов Берлін, Уладзімір-Валынскі, Гародня, дзе ў 1954 годзе ён з медалём скончыў СШ №1, а ў 1960 годзе — Ленінградскі інстытут авіяцыйнага прыборабудавання (ЛІАП). Шмат гадоў працаваў у навукова-даследчых арганізацыях Ленінграда, распрацоўваючы тэму "Радыёлакацыйныя сістэмы ў ракетна-касмічным узбраенні СССР". Мае званне "Ганаровы вынаходнік СССР".