be
pdf

Наша слова 32 (1079) 2012

95 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля. "Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!" - казаў Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. Янка Брыль, вядомы беларускі пісьменнік, актыўны грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў ТБМ, нарадзіўся 4 жніўня 95 гадоў назад. Вырас у вёсцы Загор’е Карэліцкага раёна. Янка Брыль да канца жыцця актыўна супрацоўнічаў з ТБМ, падтрымліваў арганізацыю сваім аўтарытэтам. Пасля яго смерці (пам. 25 ліпеня 2006 г.) сябрамі ТБМ быў арганізаваны збор подпісаў з мэтай адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар пісьменніка па праспекце Машэрава (былой вуліцы Дразда, 8) і надання адной з вуліц нашай сталіцы імя Янкі Брыля. У выніку збору подпісаў была ўсталявана мемарыяльная дошка на доме, у якім Янка Брыль жыў апошнія дванаццаць гадоў. Таксама з ініцыятывы ТБМ быў выдадзены мастацкі канверт у гонар пісьменніка. 26 верасня 2007 г. імя Янкі Брыля атрымала вуліца ў менскім мікрараёне Міхалова, а 26 жніўня 2009 г. імя Янкі Брыля было нададзена вуліцы ў Гдыні. Ёсць вуліца Янкі Брыля і ў Гданьску.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2012-08-08
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2012 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org