be
pdf

Наша Ніва 20/2006

першая беларуская газэта

Касьцёл далучыўся да патрабаваньня грамадзянскіх свабодаў. 2300 беларусаў удзельнічалі ў сустрэчы з папам у Варшаве — гэта зьвесткі польскае памежнае службы. Сапраўды, на пляцы Пілсудзкага скрозь былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Як відна, беларусы моцна прывязаліся да сваіх нацыянальных колераў. Беларуская мова была адной з трох, якія ўжываліся на варшаўскім набажэнстве. Акрамя яе, малітвы гучалі па-польску і па-ангельску. Выкарыстаньне беларускай мовы Касьцёлам стае добраю традыцыяю. Гэта важная азнака яе адраджэньня. Але ня гэта прыцягнула найболыную ўвагу падчас першага вялікага візыту папы. Малітву на беларускай мове прачытаў беларускі студэнт з Варшавы Зьміцер Гурневіч — былы палітвязень турмы на Акрэсьціна. 3 папскага аўтара па-беларуску прагучаў заклік маліцца за свабоду і чалавечую годнасьць: «Памятаючы пратое, што людзі розных расаў, нацыянальнасьцяў і народаў зьяўляюцца адной сям 'ёй, молімся за свабоду і пашану годнасьці кожнага чалавека, асабліва ў тых краінах, дзе парушаюцца і абмяжоўваюцца грамадзянскія правы — каб ніхто не цярпеў ад прымусу, дыскрымінацыі і прычыненай крыўды».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006-06-02
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org