be
pdf

Наша слова 11 (954) 2010

Тамаш Тамашавіч Грыб (19 сакавіка 1895 — 25 студзеня 1938), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Паляны на Астравеччыне ў беднай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. З 1914 года — у войску, удзельнік Першай сусветнай вайны. Дэлегат І Усебеларускага з’езда (снежань 1917 года), на якім быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкама (1918), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнік 3-га Усерасійскага з’езда Саветаў (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Мінску. У пачатку 1919 года выдае ў Вільні газету «Грамадзянін». З красавіка 1919 года — у Гродне, дзе супрацоўнічае ў газеце «Родны край», затым — у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць. У канцы 1920 года выязджае ў Коўна, удзельнічае тут у выданні газеты «Сялянская доля». Удзельнік Усебеларускай палітычнай канферэнцыі (Прага, 1921). З 1922 года — у Чэхіі. Скончыў філасофскі факультэт Карлава універсітэта (1928). Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюза. Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе. З 1930 года працаваў тут у Славянскай бібліятэцы. У 1934—1938 гадах — загадчык беларускага замежнага а

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2010-03-17
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2010 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org