be
pdf

Наша слова 42 (1089) 2012

Янка ТАРАСЕВІЧ, Іван Міхайлавіч ТАРАСЕВІЧ (8 кастрычніка (20 кастрычніка) 1892, в. Клешнякі Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) - беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. 3 1911 г. у ЗША. У 1917-1918 г. вывучаў тэалогію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбургскі каталіцкі ўніверсітэт у Швейцарыі (1925). 3 1912 г. член ордэна салатынаў, у 1923 г. пасвячоны ў ксяндза. 3 1926 г. выкладаў у семінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 г. перайшоў у Ордэн бенедыкцінцаў. 3 1937 г. працаваў у манастыры св. Пракопа ў г. Лайл каля Чыкага. У 1941 г. адзін з ініцыятараў стварэння культурна-грамадскай арганізацыі Беларуска-амерыканская нацыянальная рада, разам з Я. Варонкам і Я. Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941-1948 г. старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967-1968 наведаў Беларусь. Аўтар шэрагу філасофска-тэалагічных трактатаў, у т.л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў святле праўды». У 1930-1940-я г. выдаваў бюлетэнь «Праўда», англа-рускамоўны уніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952-1961 — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сейбіт») і інш. Доктар тэалогіі (1925). Дзядзька У. Тарасевіча

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2012-10-17
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2012 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org