- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
175-гадоў з дня нараджэння Валерыя Ўрублеўскага. Валеры Антоні Ўрублеўскі (27 снежня 1836 - 5 жніўня 1908) — дзеяч беларускага, польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок Лідскага павету у сям'і безмаянтковага шляхціца Антона Ўрублеўскага і Разаліі з роду Юраўскіх. Бацька яго працаваў лесніком, потым скарбнікам у графа Тызенгаўза. Скончыўшы ў 1853 годзе Віленскую гімназію, паступіў у Пецярбурскі лясны інстытут. У час вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў сябрам нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі рэвалюцыянеры-дэмакраты Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. У 1861 годзе Ўрублеўскі накіраваны інспектарам лясной школы ў вёску Саколка Гарадзенскай губерні (цяпер Польшча). У 1861— 1862 гадах ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.