be
pdf

Наша слова 5 (1052) 2012

Па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ваш пісьмовы зварот аб ушанаванні імя Якуба Коласа ў г. Пінску разгледжан у аблвыканкаме. Па выніках разгляду паведамляем наступнае. У цяперашні час на будынку былога рэальнага вучылішча, размешчанага па вул. Чыгуначнай, 25 у г. Пінску, у якім выкладаў Я. Колас вядуцца рамонтныя работы. Мемарыяльная дошка з будынка знята і знаходзіцца на захаванні. Пасля заканчэння рамонтных работ яна будзе ўстаноўлена на ранейшым месцы. Будынак з'яўляецца прыватнай уласнасцю, таму стварэнне мемарыяльнай пакоя не ўяўляецца магчымым. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пінкавіцкая сярэдняя школа» Пінскага раёна носіць імя Я. Коласа. У школе створаны і функцыянуе музей класіка беларускай літаратуры. У горадзе Пінску адна з вуліц названа ў гонар Якуба Коласа. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 22 студзеня 1991 г. № 121 дзіцячай бібліятэцы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прысвоена імя Якуба Коласа. Прысваенне імя Якуба Коласа педагагічнаму каледжу з'яўляецца нямэтазгодным. так як каледж працуе як структурная адзінка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і мае поўнае найменне: "Пінскі каледж УА "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна". 3 павагай, Намеснік старшыні аблвыканкама Л.А.Цупрык.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2012-02-01
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2012 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org