be
pdf

Наша слова 34 (1081) 2012

Пятрусь МАКАЛЬ (25 жніўня 1932, в. Крушыняны, цяпер Беластоцкае ваяв. Польшча — 1996) — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся у сялянскай сям'і. З 1944 разам з сям'ёй жыў вёсцы ў Саратаўскай вобл., у 1946 разам з маці пераехаў у Гродзенскую вобл., дзе скончыў сямігодку. У 1947 паступіў у Гродзенскі будаўнічы тэхнікум, але правучыўся 2 гады. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1953). Працаваў супрацоўнікам абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954—1956). Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957—1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР (1960—1962). Потым працаваў загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962—1963), рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1965—1966), памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1966—1975). З 1975 — літкансультант СП БССР. З 1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1980—1983 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». З 1983 на творчай рабоце. Член СП СССР (з 1953).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-08-22
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2012 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org