be
pdf

Belarus - Ěire = Belarus - Ireland = Беларусь - Ірландыя = Беларусь - Ирландия

Матэрыялы навуковага семінара «Беларуска-ірландскія гістарычна-культурныя сувязі» (Мінск, 1999)

Шматлікія гісторыкі-даследчыкі ўжо даволі доўгі час параўноўваюць Беларусь і Ірляндыю. Сапраўды, агульнага шмат. Тым больш відавочна гэта пасля навуковых канферэнцыяў, якія час ад часу ладзяцца грамадскімі аб'яднаннямі. Адметна, што падчас правядзення семінараў, даследчыкі не толькі вядуць размову пра нацыянальна-вызваленчы рух, што асабліва яднае Беларусь і Ірландыю. Таксама і разглядаецца этымалогія назваў, магчымасці паходжання іх ад кельцкай мовы на Беларусі. Зборнік матэряылаў навуковага семінара апрача выступленняў і дакладаў удзельнікаў сабраў таксама і матэрыялы друку Беларусі і Ірландыі прысвечаныя узаемадзеянню двуюх краін у грамадска-культурных аспектах. Дзякуючы публікацыі можна прасачыць супольнае і зазначыць адрозненні як у культуры, так і ў грамадска-палітычным жыцці адедзвюх краін. Зборнік дае магчымасць вельмі поўна ўбачыць падабенствы, вывучыць досвед, і скарыстаць сістэму, якая найбольш падыходзіла б да беларускіх умоў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны, Таварыства "Беларусь-Ірландыя"
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 14
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Давыдзенка Наталля, Жалезка Юрась, Мальдзіс Адам, Міцкевіч Мары
  • Выдавец: Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", Нацыянальны Навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны, Таварыства "Беларусь-Ірландыя"
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Кнігазбор
  • ISBN: 985-6318-75-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія, Грамадзтва, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2000 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 6199
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org