be
pdf

Наша Ніва 44/2005

першая беларуская газэта

Зьеў — і парадак. Сярод заснавальнікаў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі — ніводнай знакавай постаці беларускай літаратуры. Калі ў 1934 годзе ствараўся Саюз пісьменьнікаў, там былі ўсе лідэры літаратуры. Купала, Колас, усе, хто быў, яшчэ — на свабодзе. Калі ў 2005 годзе ўлада вырашыла стварыць Саюз пісьменьнікаў, верных Лукашэнку, на зьезд сабраліся 125 асобаў, зь якіх толькі 53 сябры з шасьцісоценнае грамады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сярод іх ніводнага народнага пісьменьніка Беларусі, ніводнага вэтэрана вайны з шэрагаў СБП. А яшчэ кажуць, што надыходзяць сталінскія часы… Час ня той і сьвет ня той. Зьезд манкіравалі ўсе, каго можна лічыць знакавымі постацямі нашай літаратуры, — ня толькі тыя, хто адкрыта дэкляруе сваю апазыцыю, але і Іван Пташнікаў, Іван Навуменка. У зьзяючую пазалотай залю сабраліся амаль выключна людзі «пры пасадах». Такі ўхілізм азначае перадусім, што ў пісьменьніцкім асяродзьдзі мала хто верыць у даўгавечнасьць лукашэнкаўскага рэжыму. Стварэньне СПБ адбывалася ня толькі ў вузкім коле, але і замкнёна. Пільнай вонкавай аховай дзея 18 лістапада нагадвала не 1934-ты, а 1944-ты, калі нешматлікія калябаранты абавязаныя былі зьбірацца на ідэалягічныя спэктаклі ўладаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-11-25
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org