be
pdf

Мой родны кут, як ты мне мілы...

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (травень, 2002)

У сакавіку—маі 2002 года адбыўся Рэспубліканскі дзіцячы конкурс на лепшыя літаратурныя творы і малюнкі па тэмах: «Мой родны кут, як ты мне мілы...» і «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». У конкурсе бралі ўдзел 176 дзяцей з розных куткоў Беларусі. Экспертная камісія атрымала 55 малюнкаў і 121 літаратурны твор, з якіх перамаглі адпаведна 31 і 44. Было шмат прац, якія спалучалі ў сабе і літаратурныя, і жывапісныя творы. Адабраць лепшыя было надзвычай цяжка. Не дзіўна, што лаўрэатамі сталі аж 70 удзельнікаў гэтага конкурсу. Нашая зямля з няспыннай упартасцю нараджае яскравыя таленты па ўсёй Беларусі, а збіраць іх, даць магчымасць праявіць сябе і закліканы такія конкурсы. Вялікую колькасць твораў даслалі дзеці з вёсак Нясвіжскага, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага, Гомельскага, Полацкага, Петрыкаўскага, Шчучынскага, Круглянскага, Івацэвіцкага, Светлагорскага і іншых раёнаў. З Мінска, на жаль, было даслана толькі 17 прац. Узнагародаю для ўсіх лаўрэатаў конкурсу стала вандроўка ў Балгарыю. Для дзяцей з далёкіх куткоў Беларусі, з невялікіх вёсак і мястэчак гэта быў сапраўдны падарунак, таму што большасць з іх ніколі не выязджалі за межы нашай краіны і не бачылі мора. Арганізавала конкурс управа Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». А ажыццяўленне гэтага праекта стала магчымым дзякуючы руплівасці і клопатам спадарыні Ірэны Каляда-Смірноў, кіраўніку Дабрачыннага фонду ў Кліўлендзе (ЗША). (А. Макоўская, Уступ, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: МГА Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Давыдзенка Натальля
  • Выдавец: МГА Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі кнігазбор
  • ISBN: 985-6638-88-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Дзіцячая літаратура
  • Copyright: © 2002 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4844, EEDC — 1353, 1353-2, 1353-3, 1353-4, MiOKB — 9724
  • Дадатковая даведка: У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага конку рсу, праведзенага МГА « Згуртаванне белару саў свету « Бацькаўшчына» ў сакавіку—маі 2002 г.; Выданне сталася магчымым дзякуючы сп. Ірэне Калядзе-Смірноў, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША) Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org