be
pdf

Народная Воля 17 (3758) 2013

Паводле рашэння Малой Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», VI З’езд беларусаў свету мае адбыцца 23—24 ліпеня ў Мінску. Яго тэма — «Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці». Мяркуецца, што сёлетняя сустрэча збярэ больш за 300 дэлегатаў з 20 краін. Сустаршынямі арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы з’езда абраны: Радзім Гарэцкі (Беларусь), Алена Макоўская (Беларусь), Хведар Нюнька (Літва), Алег Рудакоў (Расія), Ніна Шыдлоўская (Беларусь). Рабочую групу па падрыхтоўцы з’езда ўзначаліла Ніна Шыдлоўская. Нагадаем, што МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады пачынаючы з 1993 года. Тады, на I з’ездзе, сабралася больш за тысячу чалавек — дэлегатаў з беларускіх асяродкаў замежжа і Беларусі. У першы раз Беларусь з набыццём незалежнасці так знакава на дзяржаўным і грамадскім узроўнях вітала сваю дыяспару. Сёлета — 20 гадоў з той значнай падзеі, і гэта выдатная падстава, каб ацаніць здабыткі і страты апошніх гадоў, прааналізаваць гісторыю і сучаснасць беларускага замежжа, асэнсаваць гэты феномен.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-03-01
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2013 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org