be
Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі

Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі

Верамейчык Сяргей
Cпроба храналогіі

Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі. Шчыра прызнаюся – чатырнаццаць год таму пра Агінскага я амаль нічога не ведаў... Пра Залессе тады я ведаў адзінае – там жывуць Лось і Ліс, мастакі (муж і жонка), якія з'ехалі з Менску ў гэтую вёску і там, з вясковымі дзецьмі, адраджаюць тэатр "Батлейка". Пра Агінскага і Залессе я прачытаў, здаецца, у 1981 г. у кніжцы А. Мальдзіса "Падарожжа ў XIX стагоддзе" (у ёй мяне болей уразіла і захапіла асоба Ігната Дамейкі, які нарадзіўся каля Міра, а апынуўся аж у Чылі, дзе працаваў у Сант'яга рэктарам універсітэта). Праз час і мне прыйшлося адкрываць "сваю Амерыку" – кінуўшы працу архітэктара-рэстаўратара, я ў верасні 1989 г. з'ехаў з Менску ў "эміграцыю" – у Залессе да Алеся Лася і Жэні Ліс. З імі разам і планавалася стварыць на базе іх "Батлейкі" школу мастацтваў для дзяцей Залесся і навакольных вёсак. Для размяшчэння школы намі быў запланаваны "захоп" часткі былога палаца Агінскага, які стаяў у парку сядзібы без прыгляду, у стане "бясконцай рэстаўрацыі".


        Прагляд кнігі на іншай старонцы

Беларускія аўтары: Верамейчык Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Кавалер
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Кавалер
  • Памеры: 128 с. : іл., 17 см
  • ISBN: 978-985-6053-31-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Біяграфіі
  • Copyright: © 2008 by Верамейчык Сяргей
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3864
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org