be
pdf

Народная Воля 137-138

Сёння ўжо вядома, што самалёт Як-42, на борце якога знаходзіўся поўны склад яраслаўскага хакейнага клуба “Лакаматыў”, у 16.02 разбіўся пры вылеце з аэрапорта “Туношна”. На ўзлёце лайнер не змог набраць бяспечную вышыню і сутыкнуўся з антэнай маяка, які знаходзіўся за ўзлётна-пасадачнай паласой. Пасля гэтага самалёт разваліўся на часткі. На борце знаходзілася 45 чалавек, з якіх, па папярэдніх звестках, жывымі засталіся толькі двое — нападаючы “Лакаматыва” і зборнай Расіі Аляксандр Галімаў і бортправаднік Аляксандр Сізоў. Пры гэтым Галімаў атрымаў 90 працэнтаў апёкаў цела, і зараз за яго жыццё змагаюцца лепшыя медыцынскія спецыялісты Расіі. Сізоў атрымаў 15-працэнтныя апёкі і пералом бядра. Абодвух пацярпелых вырашана адправіць у Маскву. Па сведчанні дыспетчара, самалёт не змог своечасова набраць вышыню і ўзляцець з кропкі адрыву на паласе. Праехаўшы па ёй яшчэ некалькі метраў, лайнер выскачыў на грунт за паласой, затым усё ж такі адарваўся ад зямлі, але практычна адразу заваліўся на левы борт і ўпаў на зямлю. Бакі былі “пад завязку” запраўлены палівам. Самалёт узарваўся і практычна поўнасцю згарэў. Сёння разглядаюцца тры асноўныя версіі прычын катастрофы: тэхнічная няспраўнасць самалёта, няякаснае паліва і чалавечы фактар. Версія, што лайнеру не хапіла паласы для разгону, не пацвердзілася. Напярэдадні была ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.263 КК (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое стала прычынай смерці па неасцярожнасці больш як двух асоб).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-09-09
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org