- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Насуперак нягодам. Нядаўна ў нашай парахвіі, а за ёю й у БАПЦ сталіся падзеі, пра якія мы дакладней кажам на 2-й бачыне гэтага выданьня, а гэтта толькі адцемім, што ў іхным выніку зьмянілася, як парахвіяльнае, гэтак і вышэйшае духоўнае кіраўніцтва нашае Царквы. У повязі з гэтым у вернікаў і пабочных назіральнікаў зьяўляецца, пэўна-ж, пытаньне: чаму гэта ў беларускай царкве ўжо ня першы раз паўстаюць закалоты й выходзяць на яву здраднікі?