be
pdf

Народная Воля 149-150

У судзе над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым дэманстравалі відэазапісы шэрагу эксперыментаў. Прынамсі, галоўны абвінавачаны па справе Дзмітрый Канавалаў нарэшце стаў глядзець на экран з цікавасцю. Да гэтага выгляд галоўнага “тэрарыста” быў такі, нібыта адбываецца нуднае, знаёмае дзеянне, якое яго ўвогуле не тычыцца. Падчас аднаго з прадэманстраваных эксперыментаў Канавалаў уласнаручна паказаў, як вырабляў выбуховае прыстасаванне. Толькі пры эксперыменце яму далі пласцілін, макарону і таму падобныя бясшкодныя рэчы. Справіўся. І, дарэчы, згодна з вынікамі экспертызы, якую правялі адпаведныя спецыялісты, выбухоўку і сапраўды можна было зрабіць у тых умовах, у якіх гэта зрабіў Канавалаў. Акрамя таго, па меркаванні экспертаў, методыка вырабу выбухоўкі, якую паказаў Канавалаў, супадае з той, якая спрацавала ў мінскім метро. Для гэтага былі прааналізаваны асабістыя запісы Дзмітрыя Канавалава, знойдзеныя пасля яго затрымання. Акрамя таго, была праведзена экспертыза рэчываў, знойдзеных у сутарэнні, — сернай і азотнай кіслаты, ацэтону і іншых. Па заключэнні экспертаў, не ўсе са знойдзеных хімічных рэчываў можна выкарыстоўваць пры вырабе выбухоўкі, але, напрыклад, ацэтон можа служыць дэтанатарам... Згодна з заключэннем расій-скіх экспертаў, шэраг знойдзеных пры вобыску рэчываў “па наяўнасці асобных кампанентаў” мае агульную радавую прыналежнасць з рэчывамі, якія прымяняліся для вырабу выбуховага прыстасавання.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-10-04
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org