be
pdf

Народная Воля 67 (3910) 2014

Як і прагназавалася, сенсацыі на перамовах у Мінску не адбылося. Калі не лічыць сенсацыяй сам факт правядзення такога саміту, сустрэчы сам-насам Пуціна і Парашэнкі, Лукашэнкі і Эштан. Якраз напярэдадні мінскага саміту сепаратысты на ўсходзе Украіны перайшлі ў наступленне. Што павінна было ўзмацніць пазіцыі Пуціна. Таксама перад сустрэчай у Мінску адбыўся візіт у Кіеў канцлера Германіі Ангелы Меркель. Гэта была дэманстратыўная падтрымка Украіны, што, паводле вонкавай логікі, павінна было даць дадатковыя і моцныя карты Парашэнку. Але тут ёсць адзін нюанс. Меркель настойліва падштурхоўвала афіцыйны Кіеў да мірнага вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны, то бок — да кампрамісу і саступак. Таму расклад перад перамовамі ў Мінску быў такі. Пуціна задавальняе сітуацыя захавання статус-кво на ўсходзе Украіны, ён можа пачакаць. А Парашэнку, наадварот, трэба ў максімальна кароткія тэрміны нейтралізаваць нейкім чынам гэты ваенны ачаг. Бо цісне і эканоміка, і Еўропа, і салдацкія маці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014-08-29
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная воля
  • Copyright: © 2014 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org