be
pdf epub fb2 mobi

Званы Нямігі

Бутэвіч Анатоль
Сем цудаў Беларусі

Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і буйным ветрам у пакручастых вірах гістарычнай далечы выспельвала сённяшні дзень Беларусі. Званы далёкай Нямігі, як і голас ссівелых летапісных замкаў, што былі некалі гняздоўямі беларускай славы, праз стагоддзі вечнасці далятаюць да нас, поклічным памкненнем абуджаюць душу, варушаць прысак памяці. Прыслухайся, і ты адчуеш, сэрцам зразумееш іхнюю жыццядайную і жыватворную сілу. Людскімі лёсамі і жыццём выпрабаваная моц цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Несмяртоная слава і мужнасць абаронцаў гераічнай Брэсцкай крэпасці. Трапяткое марыва стройнай Камянецкай вежы, якая грамнічнай свечкай аберагае мір і спакой на нашай зямлі. Слаўная перліна беларускага дойлідства – Мірскі замак. Павучальная пацешнасць экзатычных выхаванцаў Смаргонскай мядзведжай акадэміі.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Бутэвіч Анатоль
Выдаўцы і выдавецтвы: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”
Выдавецкая сэрыя: Сем цудаў Беларусі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”
  • Выдавецтва/ друкарня: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”
  • Памеры: 32 с.: іл., 33 см
  • ISBN: 985-6427-57-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Дзіцячая літаратура, Рэлігія
  • Copyright: © 2002 by Бутэвіч А.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org