Роўлінг Джоан, Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Роўлінг Джоан

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Пераклад кнігі – праект БелPotter.by (Багач Андрэй, Гедрановіч Юлія, Марозава Юлія, Студнева Таццяна, Бондар Іван) 2009

Было каля поўначы, і прэм'ер-міністр сядзеў адзін у сваім кабінеце, чытаючы доўгі мемарандум, сэнс якога праходзіў паблізу яго, не пакідаючы ў галаве ні следу ад таго, што ён чытаў. Прэм’ер-міністр чакаў званка ад прэзідэнта адной далёкай краіны, і паміж жаданнем ведаць, калі патэлефануе гэты гнюсны чалавек, і спробамі падушыць прыкрыя ўспаміны аб тым, што адбылося за гэты неверагодна доўгі, стомны і цяжкі тыдзень, у яго галаве было не занадта шмат месца дзеля чаго-небудзь яшчэ. Чым больш ён спрабаваў засяродзіцца на тым, што было надрукавана ў лісце, што ляжаў перад ім, тым больш ясна першы міністр бачыў зларадны твар аднаго з яго палітычных сапернікаў. Гэты асаблівы сапернік з'явіўся ў навінах у той самы дзень, не толькі дзеля таго, каб пералічыць усе жудасныя рэчы, якія здарыліся на мінулым тыдні (як быццам хтосьці патрабаваў напаміну), але таксама дзеля таго, каб растлумачыць, што ўсё гэта было памылкамі ўрада.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Роўлінг Джоан, Гары Потэр і філасофскі камень

Гары Потэр і філасофскі камень

Роўлінг Джоан

За тое, што гэты пераклад атрымаўся дзякуй аўтарам двух перакладаў на беларускую мову і двух на рускую, google translator, slounik.org і складальніку слоўніка праграмы Libre Office. :-) Прэтэнзіі па перакладу не прымаюцца, так як ён не з'яўляецца прафесійным і ніколі не прэтэндаваў на гэтую ролю. Але калі знойдзеце значныя памылкі, і вашае адчуванне справядлівасці не дазволіць іх прамінуць, можаце даслаць іх аўтару перакладу на e-mail: ... Болей »


Роўлінг Джоан, Гары Потэр і патаемная зала

Гары Потэр і патаемная зала

Роўлінг Джоан

У чарговы раз, падчас сняданку, за сталом у доме нумар чатыры на вуліцы Прайвет Драйв успыхнула сварка. І ўсё з-за таго, што містэр Вернан Дурслі быў пабуджаны на золку гучным вухканнем, што даносілася з пакою яго пляменніка Гары. - Трэці раз за тыдзень!- гучна прароў ён пляменніку праз стол.- Калі ты не ў стане кантраляваць сваю саву, няхай яна прыбіраецца з маёй хаты! Гары ў чарговы раз паспрабаваў растлумачыць дзядзьку ў чым справа. ... Болей »


Роўлінг Джоан, Гары Потэр і Вязень Азкабана

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Роўлінг Джоан

Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно – ён быў чараўніком. Болей »