be
pdf

Дзедзіч 3 (61) 2010

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

Міс “Дзедзіч” стала Кацярына Шэлест. Вызначана пераможца конкурса фотаздымкаў «Міс «Дзедзіч». Сезон: лета-2010″. Ёй стала студэнтка БрДУ Кацярына Шэлест. Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце. Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш­карты на 2 Gb і публікацыяй фотаздымка на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”. Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі “Дзедзіч” “У кантакце”. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрасіў сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу. Удзел у галасаванні ўзялі 235 чалавек. Большасць з іх аддалі перавагу фотаздымкам Кацярыны Шэлест, якая і стала пераможцам першага ў гісторыі «Дзедзіча» конкурса фотаздымкаў. Кацярыне 20 год. Яна перайшла на 3­-ці курс гістарычнага ф­-та БрДУ. Цікавіцца харэаграфіяй, замежнымі мовамі. Мае шмат сяброў у розных краінах свету і не крыўдзіцца, калі ў яе прысутнасці распавядаюць показкі пра бландынак.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група моладзі
  • Месца выхаду: Брест
  • Дата выхаду: 2010-09
  • Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
  • Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
  • Copyright: © 2006-2010 by Дзедзіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org