be
html pdf

Голэм

Майрынк Густаў
Раман

Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. Нарадзіўся ў Вене як незаконны сын вюртэмбергскага міністра і баварскай актрысы прыдворнага тэатра Марыі Майер і спачатку насіў прозвішча маці, у чыім радаводзе ён пазней выявіў прозвішча “Майрынк”; яго пісьменнік спачатку выкарыстаў як псеўданім, а ў 1917 годзе ад баварскага караля атрымаў права на афіцыйнае прызнанне ў якасці прозвішча. Пасля заканчэння гімназіі (Мюнхен, Гамбург) шаснаццацігадовы Майрынк пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Гандлёвай акадэміі, пазней кіраваў банкам, уваходзіў у шматлікія акультныя і спірытычныя гурткі і толькі ў 1902 годзе пасля трохмесячнага турэмнага зняволення па падазрэнні ў фінансавых махінацыях, маральна і юрыдычна апраўданы, але сацыяльна і фінансава зруйнаваны дашчэнту, пакінуў “залаты” горад, пра які сказаў: “Няма на свеце такога горада, ад якога так не хацелася б адвярнуцца, калі ў ім жывеш, і куды так не прагнуў бы вярнуцца, як толькі пакінеш яго”. Майрынк перасяліўся ў Мюнхен, памяняў прафесію і пачаў выступаць як вольны літаратар. Гэтая “справа Майрынка” так адназначна паказала Томасу Ману “дзейснасць мастакоўства”, што ён, не называючы імя Майрынка, упамінае пра яго ў сваёй вядомай навэле “Тоньё Крогер”.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Зміцер Колас
Выдавецкая сэрыя: Літаратурная скарбонка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Перакладчык: Сёмуха Васіль
  • Выдавец: Зміцер Колас
  • Памеры: 290 с., 21 cм
  • ISBN: 985-6783-26-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 2006 by Сёмуха В.С. - пераклад на беларускую мову; выдавец Колас Зм. - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1657
  • Дадатковая даведка: Gustav Mеyrink, Der Golem. Roman, Vitalis Deutscher Buchverlag Prag 1996 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org