be
pdf epub mobi fb2

Галоўная памылка Афанасія

Каляда Югася
Апавяданні, аповесць

Спалучэнне бязлітаснай шчырасці і лірычнай пачуццёвасці Югасі Каляды - дэбютны зборнік “Галоўная памылка Афанасія” змясціў апавяданне “Зялёныя бурбалкі, залаты акіян”, трылогію з аповедаў “Лета”, аповесць “Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія”. У трылогіі «Лета» смутак пераплятаецца эмоцыямі і пачуццямі, і чытач нібы прысутнічае пры іранічнай споведзі, калі прапануецца толькі адна версія падзей, магчыма – праўдзівая, магчыма – не, але ў кожным разе чытанне перацякае ў квазісяброўскае камунікаванне: размова выходзіць такой, якой часта і бывае ў рэальным жыцці – маналагічнай, нястрымнай і мазаічнай. Зборнік крытыкі залічаюць да моладзевай літаратуры, як піша Аксана Бязлепкіна “У незапоўненай нішы моладзевай літаратуры ў «Галоўнай памылкі Афанасія» Югасі Каляды ёсць усе шанцы стаць настольнай кнігай для тых чытачак, якім у чаканні тэлефоннага званка ад каханага патрэбна падтрымка ў выглядзе аптымістычнай гісторыі пра недарэчнага і ленаватага анёла-ахоўніка.”

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Дэбют
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Каўрус Л. І.
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • ISBN: 985-02-0757-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Югася Каляда
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org