![]() |
![]() |
У вашых руках твор, у якім сінтэз вершаў і гра-фікі ўяўляе сабой унікальную форму - накшталт павелічальнага шкла. Праз яго разглядаецца шмат-аблічны сусвет і чалавек у ім. Пры гэтым кожнае чатырохрадкоўе - як згустак думак і пачуццяў паэта - нагадвае ўсходнія рубаі. А графічныя кампазіцыі сваімі вобразамі падобны на сімвалы, пакінутыя продкамі на мураваных скрыжалях. (Алег Ананьеў) More »
„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... More »
Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны (снежань 1988 г.), юбілей якога і адзначаны гэтым выданнем. Праца, на маё меркаванне, удала спалуч... More »
Вясковых прыйшло на сход усяго чалавек дваццаць, а з хутароў і дробных фальваркаў, якія былі вакол вёскі, сабралася людзей у два разы больш. Адчыніў сход член валіспалкома, ён жа і член валасной камячэйкі - Мікалай Козіч, малады чалавек, гадоў пад дваццаць два, з шырокім і белым брытым тварам. На кожным кроку свайго жыцця ён стараўся як-небудзь выдзеліцца з масы другіх людзей, хоць, к вялікаму свайму гору, у глыбіні сваіх думак і не мог... More »
Даследуючы мінуўшчыну і сучаснасць родных Бялыніч, музыка і літаратар Юры Несцярэнка праяўляе немалы талент і як краязнаўца. Зборнік змяшчае шэраг дасціпных нарысаў, прысвечаных назвам вуліц мястэчка, найбольш цікавых яго мясцін і адметнасцяў, а таксама невялікі раздзел «сацыяльна-філасофскіх» развагаў пра сцежкі-дарожкі-бялыніцкія тратуары. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца краязнаўчымі пытаннямі і ў першую чаргу – жыхарам Бялыніччыны. More »
Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага – практычная неабход¬насць: жыў надта далёка ад тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту. Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна, ягоныя паэтычныя пасланні ёсць гэткай жа класікай беларускай паэзіі, як і ўсё, створанае мастаком. І ў гэтых творах Максім Багдановіч част... More »
Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед, ён напісаў напачатку ўступ да гэтага зборніка. Вершы ў зборніку аўтар прысявціў тэме Падляшша, яго роднай вёсцы, і ваколі... More »
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд; 1922-1978), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Крысава Койданаўскага раёна. Пад час нямецкай акупацыі - супрацоўнік рэдакцыі «Новы шлях», выдаў зборнік вершаў «Мае песьні». З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, Аўстрыі, Аўстраліі. Жыў пад імем Альберт Кадняк. (Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002) More »
У кнізе сабраны творы, напісаныя ў 1986 – 1991гг. і ў 1997г. Большасць з іх друкавалася ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках паэзіі таго часу. Трывогаю за высокае ў жыцці, улюбёнасцю і хваляваннем прасякнуты вершы аўтара, прысвечаныя маці, роднай вёсцы, землякам, свету дзяцінства. More »
У кнігу ўвайшло шаснаццаць песень кампазітара Міколы Яцкова на вершы паэта Эдуарда Акуліна. Паэзія Э.Акуліна вызначаецца пранікнёным лірызмам, тонкім гукапісам, абвостраным адчуваннем глыбінь чалавечых пачуццяў, у падмурку якіх невычэрпны і рэльефны меладызм. Усё гэта прыцягнула ўвагу М.Яцкова, які ўслухаўся ў гучанне паэтычных радкоў і паклаў пачутыя мелодыі на нотныя аркушы. More »