be
pdf

Бібліяпанарама 8

18 снежня 2003 г. калегія ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама прыняла пастанову №36 «Аб выніках абласнога конкурсу на лепшы матэрыял з вопыту работы бібліятэк-філіялаў раённых ЦБС», які доўжыўся на працягу 2002 – 2003 гг. Рубрыка «Майстар-клас» сённяшняга выпуску «Бібліяпанарамы» змяшчае матэрыялы-пераможцы гэтага конкурсу. Тут, у «БП-8», вы знойдзеце першыя чатыры матэрыялы, аўтары якіх занялі 1-ае, 2-ое і 3-е месцы. Гэта ілюстраваныя артыкулы: з вопыту работы Любашаўскай сб Ганцавіцкай РЦБС «Месца сустрэчы – клуб «Дамавічок» – аўтара Пупач Галіны Мікалаеўны (1 месца); з вопыту Стрыгінскай сб Бярозаўскай РЦБС «С верой в успех» – Драган Алы Уладзіміраўны і творчага калектыву РЦБС (2 месца); з вопыту Дзівінскай сб Кобрынскай РЦБС «Ведаць, памятаць, захоўваць» – Галавейка Таццяны Аляксееўны (3 месца); з вопыту лялечнага тэатра «Теремок» пры Чарнаўчыцкай сб Брэсцкай РЦБС – Марозавай Элы Юр’еўны (3 месца). Наш каментарый паводле публікацыі на старонках «БП» таго ці іншага адзначанага матэрыялу – глядзіце напрыканцы матэрыялу. Мяркуем, што наступны выпуск, «БП-9», змясціць у сабе іншыя конкурсныя матэрыялы, якія, на нашу думку, заслугоўваюць вашай увагі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2004 by БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org