![]() |
![]() |
Класік беларускай літаратуры, выдатны дзеяч нашага нацыянальнага адраджэння Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсцілаўшчыне ў сялянскай сям’і. М. Гарэцкі быў арыштаваны адным з першых — 19 ліпеня 1930 года. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі» і выслалі на 5 гадоў у Вятку (Кіраў). У гэтым жа годзе быў арыштаваны і яго брат Гаўрыла Гарэцкі і асуджаны да расстрэл... Болей »
У кнізе расказваецца пра жыццё і дзейнасць вучонага-гісторыка, вядомага палітыка 20-х гадоў Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё у якасьці памагатага нацыстаў і падпольнага кіраўніка антысавецкайі антынацысцкай арганізацыі, дапамагло пры выкарыстаньні ўлады спраб... Болей »
Паэтычная кніга Г. Тварановіч-Сеўрук — цэлы пласт філасофскага роздуму над праблемамі нашага жыцця, нашых намаганняў, трывог, радасцяў і бедаў. Паэтэса спрабуе выказаць тое, што «выгаворваецца адно цішынёю вачэй, адкрываецца нязмушана, пакрысе спеліцца часам, а ва ўладзе паспешлівай натугі — згасае». Болей »
Настоящий доклад является результатом совместной исследовательской миссии Международной Федерации прав человека (МФПЧ) и Правозащитного центра «Вясна», посетившей Республику Беларусь с 29 октября по 4 ноября 2007 г. Участники миссии встретились с бывшими заключенными, родственниками заключенных, адвокатами, сотрудниками правозащитных неправительственных организаций, бывшим следователем и бывшим судьей Конституционного Суда РБ. Полный пе... Болей »
спаміны людзі пішуць з даўніх вякоў, маючы ўнутраную патрэбу распавесці пра пражытае іншым, найперш сям’і. Але гэтае вось выданне - крыху асаблівае. У ім надрукаваны падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г. г. і складзены як хроніка - быццам летапіс. Год за годам апісаныя тут скрупулёзна падабраныя падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця аўтара, на фоне - што даволі арыгінальнае - адначасовых падзей у Польшчы і ў свеце. Адзн... Болей »
Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі” чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым... Болей »
У кнізе адлюстраваны падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай. Аўтар асэнсоўвае шляхецкую гісторыю, пададзеную Адамам Міцкевічам у паэме «Пан Тадэвуш», запрашае чытача ў эпоху рыцараў-сарматаў, якія жылі і паміралі ў імя Айчыны, Веры і Кахання. Болей »
Дня 14 кастрычніка 1961 году ў Саўт Рывэры, штату Нью Джэрсі ў ЗШПАмэрыкі, памёр Пётра Палягошка, прыхаджанін мясцовай Беларускай Праваслаўнай Царквы імя Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ад пачатку акупацыі Беларусі Савецкай Расеяй у 1917 г. і да 1944 г. ён пражываў на ўсходняй Беларусі. 3 собскага горкага дасьведчаньня ён поўнасьцю пазнаў бальшавіцкую ўладу. На твары гэтага ціхага і спакойнага чалавека была выпісана бездань прасьледаў, пакут... Болей »
Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара, ў якіх нам адкрываецца штодзённасьць канца XVIII стагодзьдзя. Традыцыйна для свайго часу Ігнацы Ходзька піша па-польску, што доўгі час па... Болей »