be
epub

У завіруху

Мележ Іван
Апавяданне

Лютавала завея. Угары над Засмужцам у вершалінах дрэваў глуха шумеў вецер і сыпаў на дарогу халодны пыл. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, і ўсюды, не перастаючы, вёў аднастайную сумную песню вецер: — Ууу-ууу! Засмужцу здавалася, што не будзе канца гэтаму лесу, гэтай дарозе. Па яго разліках лес ужо даўно павінен быў скончыцца. Ён час ад часу з надзеяй падымаў галаву і паглядаў уперад, спадзеючыся ўбачыць поле, але там па-ранейшаму стаялі сосны. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мележ Іван
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1979
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1979 by Іван Мележ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мележ Іван, Збор твораў. У 10-ці т. Т. 1: Апавяданні, аповесці.— Мн.: Маст. літ., 1979
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org