be
pdf

Сьвітанак 08 (120) 2011

Незалежная газета Шуміліншчыны

Некалькі месяцаў таму таму, як і запэўніваў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, усё было добра. Гэтаксама казалі і прадстаўнікі яго шматлікага атачэння. Аднак безапеляцыйныя заявы чыноўнікаў аб тым, што эканамічнага крызісу ў краіне няма і быць не можа, аказаліся па меншай меры, недальнабачнымі. Падобна на тое, што і сам кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка апошнім часам не ведае, што рабіць. Хіба што, каб замаскіраваць сваю разгубленнасць, зноў робіць гучныя папулісцкія заявы. Аднак даўно набіўшая людям аскоміну прымітыўная прапаганда цяпер уздзейнічае толькі на вузкія колы пенсіянераў і калгаснікаў, якія акрамя БТ, нічога не глядзяць. Пераважная большасць насельніцтва задае галоўнае пытанне нашага жыцця: “А што будзе з намі заўтра ?” Нягледзячы на высілкі кіраўніцтва краіны ( а з большага няўклюдную мінусню), інфляцыя за апошнія пяць месяцаў ўжо дасягнула 20,2%. У пунктах абмена валют паранейшаму даўжэзныя чэргі “па спісам”. Пры гэтым ідзе пазбаўленне ад беларускага рубля. Паліцы прамтаварных магазінаў працягваюць спусташацца: насельніцтва ўкладае абясцэненыя рублі ў хоць якія-небудзь хадавыя тавары. А як жа: “лібералізацыя” – цэны адпусцілі так, што ў магазін зайсці страшна. Людзям няма куды падзецца з абясцэненымі паперкамі: з-за высокай дэвальвацыі рублёвыя банкаўскія ўкладчыкі страцілі ўжо 1,3 мільярда ў доларавым эквіваленце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2011-06
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2011 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org