be
Сын вёскі

Сын вёскі

Галубок Уладзіслаў
Апавяданне

Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Рана зазнаў нястачы, калі трагічна загінуў бацька і давялося ісці працаваць, каб дапамагаць сям’і. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім дэпо. У 1917–1920 гадах — акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. З 1920 да 1922 года — загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», а ў 1932 годзе атрымаў назву БДТ-3.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — газ. «Наша ніва», 1914, № 47. Друкуецца паводле выд.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск, 1965.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org