be
pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і творы ўсіх тых, каму спатрэбілася значная дапамога рэдактараў. Трэба ж было заахвоціць моладзь да літаратурнай творчасці, а некаму – аддзячыць за саматужны спеў беларускай душы. Альманах – гэта, адначасова і люстэрка часу, і літаратурны помнік аўтарам, і сьвежы імпульс роднай мове. Напісаць і выдаць – плён духу і самарэалізацыя. А боскае пакліканне творцы нязменнае – пяяць хараство і праўду.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Святліца
Выдаўцы і выдавецтвы: Творчае згуртаванне “Святліца”
  • Месца выхаду: Баранавічы
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Лагвіновіч Іван
  • Выдавец: Творчае згуртаванне “Святліца”
  • Copyright: © 2010 by Творчае згуртаванне “Святліца”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org