be
pdf

Рунь 64

беларуская газэта ў Вільні

Памяці Кастуся Каліноўскага. 22 сакавіка 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні быў пакараны сьмерцю 26-гадовы кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гг. Кастусь Каліноўскі. Пасьля экзэкуцыі цела гэроя перавезьлі па праспэкце – тады Гэоргіеўскім, а сёньня Гедыміна – на Замкавую гару. Там стаяў расійскі гарнізон. Напярэдадні гэтай сумнай даты беларусы ў Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага, прайшоўшы тым жа шляхам, якім амаль 150 гадоў таму везьлі цела героя. Арганізаваў мерапрыемства рух “Беларуская нацыянальная памяць”, які ўзначальвае Анатоль Міхнавец, разам зь некалькімі віленскімі беларускімі арганізацыямі. — Кастусь Каліноўскі стаўся зернем уваскрашэньня беларускага народу, — заявіў, цытуючы кс. Адама Станкевіча, беларускі гісторык Юры Бачышча падчас адкрытай лекцыі ў Эўрапэйскім гуманітарным унівэрсытэце. Дасьледчык паведаміў, што першыя зьвесткі пра пошук магілы К.Каліноўскага былі пададзеныя ў артыкуле навукоўцы У. Студніцкага, першай публікацыі, дзе “ідзе гаворка пра знаходжаньне нейкіх парэшткаў, костак на Замкавай гары. На той час гэтая тэрыторыя была занятая чужым войскам. У прынцыпе складана было нешта рабіць у нацыянальнай сфэры, але так атрымалася, што адзін зь нямецкіх жаўнераў меў у сваяках аднаго з паўстанцаў 1863 году. І, пэўна, ён нейкім чынам пасадзейнічаў таму, што адбыліся гэтыя раскопкі. Там паміж двух таполяў, як ён піша, былі знойдзеныя пэўныя парэшткі, засыпаныя вапнай, каб зьнішчыць гэтыя косткі. Трэба сказаць, што да гэтага часу дакумантаў, якія-б пацьвердзілі факт пахаваньня Каліноўскага на

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рунь
Выдаўцы і выдавецтвы: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2010-03-25
  • Рэдактар: Гаўрыленка Сяржук
  • Выдавец: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Copyright: © 2010 by Рунь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org