be
pdf

Паходня 15/2008

грамадска-палітычная газета

Зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Рыгора Кастусёва У панядзелак, 21 ліпеня, на паседжанні акруговай камісіі па выбарах дэпутатаў ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнню кандыдатам ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рыгора Кастусёва. Рыгор Кастусёў з’яўляецца кіраўніком Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ і Руху БНФ “Адраджэнне”, ён нарадзіўся ў вёсцы Цяхцін і доўгі час працаваў у сваім родным Бялыніцкім раёне, зараз пражывае ў Шклове. У склад ініцыятыўнай групы, якая зарэгістравана пад № 1, увайшлі 32 дэмакратычныя актывісты з Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага раёнаў вобласці і горада Магілёва. Паўдзельнічаць у зборы подпісаў у падтрымку вылучэння Рыгора Кастусёва збіраецца нават былы кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і лідэр ствараемага Руху "За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, які таксама знаходзіцца ў складзе ініцыятыўнай групы. Спадар Мілінкевіч плануе наведаць нашу выбарчую акругу ў жніўні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2008-08
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org