be
pdf

Ніва 31 (2620) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пра газ, Хамас і ні слова пра нас — так можна характарызаваць для беларусаў вынікі саміту краін Вялікай васьмёркі пад Пецярбургам. Наш „адвечны” спадзеў на дапамогу і вызваленне звонку, які перарос праз дзесяцігоддзі ў наіўную веру, стаў ужо неад’емнай часткай нацыянальнага менталітэту. Напярэдадні сустрэчы лідэраў васьмі краін, якая ўпершыню прайшла ў Расіі, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі склалі адмысловы зварот да кіраўнікоў краін васьмёркі. У заходнія амбасады перадаць яго ўдалося без праблем. А вось усе тэлефанаванні і прыходы да расійскага пасольства не далі нічога — сівых прафесараў і жывых класікаў літаратуры, якія складаюць гонар Беларусі, папросту „футболілі” і ўрэшце параілі даслаць зварот-заклік поштай. Выснова простая — з прадстаўнікамі дэмакратычнай, культурнай, апазіцыйнай эліты сённяшняя Расія размаўляць па-сяброўску не будзе ні пры якіх абставінах. Не будзе яна падтрымліваць і тых палітыкаў, якія наўпрост заяўляюць, што пабудуюць з Расіяй лепшыя стасункі, чым цяперашні кіраўнік беларускай дзяржавы. Найяскравейшым прыкладам — суд над нядаўнім кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным. (У. Хільмановіч, Самы сумны саміт, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-07-30
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org