- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускія і польскія калядкі 20 студзеня пачулі яшчэ раз жыхары Гарадка на вечарыне „Шчодры вечар вам і нам” у Гарадоцкім цэнтры культуры — Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага. — Добры вечар — шчодры вечар. Гэтым сардэчным заклікам вітаем спадарства на нашым штогадовым калядным аглядзе, — прывітаў шматлюдную публіку дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юры Хмялеўскі пасля супольнага адспявання калядкі „Неба і земля” калектывамі, якія дзейнічаюць пры доме культуры. — Спяванне калядак, пастаралак і рэлігійных песень — у пастаяннай традыцыі, культываванай і намі ў гэтыя святочныя дні. Калядкі гучаць у цэрквах, касцёлах, па радыё, спяваем іх за сямейным сталом... Калядкі з’яўляюцца прыгожым спалучэннем рэлігійнага і грамадскага, культурнага і сямейнага жыцця. У нашай гміне гэта вельмі вялікае, шматкультурнае багацце — спяваюцца калядкі праваслаўныя і каталіцкія, беларускія і польскія.