be
pdf

Ніва 2012/39 (2941)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму, што мова гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце? Таму, што мова гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа”. Шаноўныя чытачы — хуткая віктарына. Хто, на Вашу думку, аўтар гэтых радкоў? Можа Зянон Пазьняк — бескампрамісны змагар за незалежную Беларусь і былы лідар Беларускага народнага фронту, зараз у палітычнай эміграцыі, Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне, а можа святой памяці Васіль Быкаў — якога апошняя, доўгая дарога дадому таксама была назначаная пераследам лукашысцкіх апрычнікаў і горкім смакам эміграцыі. Так, гэтыя людзі напэўна не адзін раз не толькі падобнымі, сваімі словамі, але і дзеяннямі даказвалі ўсю нацыянальную праўду, за якую прыходзіцца цярпець здзекі над беларускасцю. Але... увага, геройскім аўтарам гэтых радкоў з’яўляецца не хто іншы як консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку... Аляксандр Сувораў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2012-09-23
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2012 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org