be
pdf

Народная Воля 30-31

Уладзімір Някляеў — за праўду, але ісці ў прэзідэнты не збіраецца... У Беларусі афіцыйна абвешчана пра старт новай грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Мэта кампаніі заключаецца ў тым, каб беларускае грамадства ўсвядоміла рэальнае становішча ў краіне, дзе мала месца праўдзе і шмат — мане. З заклікам да беларусаў гаварыць праўду звярнуліся вядомыя асобы. Сярод іх паэты Уладзімір Някляеў, Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, кандыдат філасофскіх навук Таццяна Процька, акадэмік Радзім Гарэцкі, гросмайстар па шахматах Віктар Купрэйчык і іншыя... “Няпростая праблема, праз якую мы жывем нібы ў крывым люстэрку, — праблема маны, — гаворыць Уладзімір Някляеў. — Маны бессаромнай, нахабнай, здзеклівай. Маны на ўзроўні ўлады. Татальнай маны, якая стала дзяржаўнай ідэалогіяй. Але праблема не толькі ва ўладзе. Праблема ў грамадстве, часткай якога з’яўляецца ўлада. Ад маны мы сталі бараніцца маной. Нас аслабіла, стачыла мана. Мы перасталі ўсведамляць, хто мы такія. Нам нават хочацца, каб улада хлусіла, — гэта нібы апраўдвае нас. “Ну хто табе праўду скажа?!” — падымаем мы рукі, тым самым адказваючы:”Ніхто!” Гэта духоўная катастрофа. Усведамляючы ману як небяспеку, мы і распачынаем грамадзянскую кампанію “Гавары праўду!”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-02-26
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org