be
pdf

Народная Воля 83 (4438) 2019

Першы агітацыйны пікет зладзіла 20 кастрычніка кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Савецкай акрузе №34, актывістка руху “Маці 328” Таццяна Канеўская. Яна, маці чатырох сыноў, ідзе ў парламент, каб бараніць незалежнасць Беларусі, правесці праз заканадаўчыя ініцыятывы судовую рэформу, змяніць антынаркатычнае заканадаўства, а таксама скасаваць празмерныя льготы дэпутатам ды ўладным чыноўнікам. На пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Рэчыцкі” група падтрымкі Канеўскай выставіла пераносны стэнд з яе біяграфіяй, узняла бел-чырвонабелы сцяг. Разгарнулі плакаты з рознымі тэкстамі. Некалькі жанчын трымалі партрэты сваіх маладых сыноў, асуджаных на 8–12 гадоў зняволення за незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў. На стэндзе – лічбы: па наркатычным артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса былі пакараны ў 2013 годзе – 2492, 2015-м – 3929, 2018-м – 2452 чалавекі. Людзі падыходзілі, цікавіліся, што за статыстыка такая і з якой нагоды пікет. Некаторыя са здзіўленнем даведваліся, што менш як праз месяц іх запросяць на выбарчыя ўчасткі галасаваць. Тым часам Таццяна Канеўская звярталася да землякоў з такімі словамі: “Толькі народ у стане змяніць усё тое, што адбываецца ў краіне. Іншаму падаецца, што ён трымае ўсё ў сваіх руках. Не. Гэта мы павінны трымаць усё ў сваіх руках. Паглядзіце: нам удалося, нягледзячы на перашкоды, змяніць закон і змякчыць адказнасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў – артыкул 328. Два гады таму пра гэта і слухаць не хацелі, а не тое што пераглядаць у парламенце. Удалося гэта зрабіць п

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-10-22
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org