be
pdf

Народная Воля 198-199

— Наша грамадзянская кампанія працуе з першага дня абвяшчэння выбараў, — распавядае суразмоўца. — Пачалі працаваць больш за 80 нашых так званых доўгатэрміновых назіральнікаў (у Мінску працавала група, якая аналізавала матэрыял, а паступіўшую інфармацыю размяшчалі ў інтэрнэце і СМІ). Увесь гэты час рыхтаваліся штотыднёвыя і перыядычныя справаздачы. Мэта нашай кампаніі — назіраць, наколькі выбары адпавядаюць і беларускаму выбарчаму заканадаўству, і міжнародным стандартам. Беларусь з’яўляецца сябрам АБСЕ, якая распрацавала дастаткова грунтоўныя інструкцыі па правядзенні дэмакратычных выбараў. Краіна павінна была б сваё выбарчае заканадаўства адаптаваць згодна з гэтымі інструкцыямі. Тым не менш у нас гэта ідзе, як кажуць, са скрыпам. — Якія сёння можна зрабіць высновы па выніках пройдзеных этапаў выбарчай кампаніі? — Агульную перадвыбарную сітуацыю мы ацэньваем як дастаткова негатыўную. На што звяртаем ўвагу? Першае — свабода сродкаў масавай інфармацыі, якая на сённяшні дзень не вытрымлівае ніякай крытыкі. Другое — свабода развіцця грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Усім вядома, якія ў гэтым плане ў краіне праблемы. Дзейнасць палітычных партый, іх актыўнасць моцна абмежаваныя. Ва ўсім свеце партыі і ствараюцца дзеля таго, каб браць удзел у выбарах. Выбары гэта звычайна праверка на тое, ці сапраўды партыя і ідэі, якія яна агалошвае, падтрымліваюцца людзьмі, і тады яе існаванне мае сэнс. У нашым жа “перакуленым свеце”, на жаль, усё інакш. Многія партыі ўлады не рэгіструюць, такая ж сітуацыя і з шматлікімі

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-12-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org