![]() |
![]() |
Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. Болей »
“На вагах часу” – трэці зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, як працяг раскрыцьця падзей, асьвечаных у 1-й і 2-й кнігах (”На хвалі Адрадлжэньня” і “На скрыжалях часу”). Многія творы былі зьме-шчаны ў адпаведных сайтах Інтэрнэта і апублікаваны ў газетах “Народна... Болей »
У сапраўднага паэта заусёды абвостранае адчуванне часу, свету, будучыні. ЯнкаКупала — сапраўдныпаэт. Лёс усклаў на яго цяжкі абавязак - быць Прарокам беларускім, стукацца Словам у сэрцы людскія, весці за сабой. Купала верыў, што слова - магутны сродак уздзеяння. I трэба толькі знайсці неабходную інтанацыю — каб паверылі і адгукнуліся. I калі 22 кастрычніка 1919 года з Варшавы прыйшла вестка аб тым, што начальнік Польскай Дзяржавы Юзэф П... Болей »
Дурная, як авечка! Чаго яна хоча ад мяне? (глядзіць на неба). Узапраўды сонцо ўжо нізенька, і хутка ужо трэба будзе стада да хаты гнаць, а Ганулька сягоньня не прыйшла! Ня ведаю, што са мной!.. Калі Ганульку прыходзіцца доўга чакаць, здаецца мне, сэрцо выскачыць з грудзей, здаецца, што вось ураз жа захварэю... Ганулечка мая! Прыходзь жа да мяне хутчэй! Болей »
У дадзены зборнік увайшлі выбраныя творы на тэму хрысьціянскага веравызнаньня на тэрыторыі Беларусі і яго ролі ў станаўленьні нацыянальнай самасьвядомасьці за адраджэньне Духу нацыі і незалежнасьць Бацькаўшчыны ад шавіністычных памкненьняў Рускай праваслаўнай царквы зацягнуць у лона Расейскай імперыі пад штучным ідэалагічным сьцягам “русізма” (слова “русін” паходзіць ад фінскага “ruotsi” /весьляры/: так называлі скандынаўскіх вікінгаў –... Болей »
Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. Болей »
Свае думкі і адчуванні, народжаныя кладаным жыццём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і расчараванне — увесь спектр абвостраных пачуццяў адбізаецца ў лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах, уключаных у яго новую кнігу. Болей »
На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча чыстая і непасрэдная. Болей »
У новай кнізе лірыкі паэтэса закранае гераічнае мінулае нашага народа, яе хвалюе наш сённяшні працоўны дзень, піша яна і пра запаветныя мроі нашага сучасніка. Многія творы В. Коўтун маюць фальклорную аснову. Паэма «На зломе маланкі» прысвечана нашай цудоўнай паэтэсе-рэвалюцыянерцы Элаізе Пашкевіч (Цётцы). Болей »
Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, каляд... Болей »