![]() |
![]() |
Апошні раз яна бачыла грэйдар амаль два месяцы таму – 28-га сакавіка. Напярэдадні той даты мне прыйшлося ехаць у ДРСУ-110 і прасіць, каб гэту працэдуру выканалі. Потым, сціснуўшы зубы, прыйшлося два месяцы чакаць, калі ж адбудзецца новае грэйдараванне. Не дачакаўшыся, на мінулым тыдні паехаў зноў у дыспетчарскую ДРСУ. Мяне тут добра ведаюць. Болей »
Але грош цана ўсяму нашаму святкаванню, калі ў нас з яго дапамогай замоўчваецца самая важная выснова з гэтых слоў. Беларусь у апошнюю вайну была чарговы раз выкарыстаная Імперыяй у якасці буфернай тэрыторыі, шчыта. Калі мы зноў будзем дазваляць выкарыстоўваць сябе ў якасці буфера, поля бою, калі мы забудзем нацыянальны інтарэс, то нас ізноў чакаюць нацыянальныя катастрофы, тут ізноў будзе выпаленая зямля, як у 1812 годзе, у 1915—1920 га... Болей »
Чым бліжэй Дзень Перамогі, тым гучней хор галасоў людзей, якія не толькі не ўдзельнічалі ў той вайне, але часта наогул і пораху не нюхалі. Бо сапраўдныя змагары чамусьці ўспамінаюць крывавыя падзеі неахвотна. Пагаджуся з імі, што хваліцца забойствам людзей – невялікая радасць. Болей »
Каму б і як ні карцела “выправіць” гісторыю, перавесіць партрэты і перанесці даты, ёсць тое, што ёсць: 25 сакавіка — дзень, у які на паседжанні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі была прынятая дэкларацыя аб «Нізалежнай і Вольнай Дзяржаве». Болей »
У каментарах да артыкула “Двор Нізгалаўскія праблемы”, які быў размешчаны на сайце beshankovichy. by 27-га лютага, адзін з чытачоў напісаў мне наступнае: “Паважаны Георгій. Вы цікава разважаеце на сваёй старонцы на розныя тэмы, усё і ўсіх крытыкуеце, скардзіцеся на бяздзейнасць чыноўнікаў. Гаварыць і скардзіцца можа кожны. Але хацелася б даведацца пра Ваш асабісты ўклад у рашэнне апісаных Вамі праблем. Хацелася б прачытаць пра Вашыя пра... Болей »
Што значаць гэтыя ягоныя словы, і калі прадпрыемства аддасць сумленна заробленыя грошы механізатарам, дырэктар “Аграсервіса” мусіць патлумачыць у судзе, куды механізатары рыхтуюць паперы. Трэба адзначыць, што раённая пракуратура, куды звярнуліся механізатары, стала на бок пакрыўджаных і патрабуе адмены загадаў дырэктара, якія прывялі да канфлікту. Болей »
Падчас навагодніх і калядных святаў работнікі пракуратуры сумесна са спецыялістамі санітарнага нагляду правялі рэйды па аб'ектах гандлю. Выяўлены парушэнні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, санітарна-эпідэміялагічнага і іншага заканадаўства. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў ўнесена 7 уяўленняў і 3 прадпісанні. Па патрабаванню пракурораў 56 асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай, 14 - да дысцыплінарнай адказнасці. Болей »
Пасля праверкі правільнасці прыватызацыі ў Сенненскім раёне ў студзені гэтага года, абласная пракуратура вынесла 7 пратэстаў. Адначасова ў райвыканкам было накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб прыватызацыі жылых памяшканняў, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічалі, у якім пастаўлена пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці вінаватых асоб. Болей »
У будынку бешанковіцкай аўтастанцыі з’явілася абвестка, у якой робіцца спроба нібыта дыялога - абмеркавання закрыцця аўтобусных маршрутаў. Павісіць тая абвестка тыдзень да Новага года, здымуць яе і вывесяць іншую, згодна якой памянутыя аўтобусныя маршруты “аптымізуюць”, то-бок адменяць. Між тым апошнія насельнікі раёна губляюць магчымасць дабрацца да свайго райцэнтра. Калі б зацікаўленыя ў такой “аптымізацыі” асобы прыехалі на абмеркава... Болей »
Менавіта тут паток аўта з гарадскога цэнтра зліваецца з іншым патокам, што імчыць па Сенненскаму кірунку. Скрыжаванне гэта небяспечнае таму, што на ім адсутнічае дарожная разметка. А цяпер, з раннім наступленнем цемры і познім світанкам, небяспека яшчэ больш узмацняецца. Без дарожнай разметкі кіроўцы з малым вопытам не арыентуюцца на скрыжаванні, займаюць не свой рад, ствараюць перашкоды іншым. Болей »