![]() |
![]() |
Прычынай часовай адсутнасці пераправы ў Бешанковічах можна лічыць дажджы, якія прайшлі на тэрыторыі Віцебскай вобласці і сумежных раёнаў Расійскай Федэрацыі. Вайскоўцы празявалі рэзкае падвышэнне ўзроўня вады, і мост знесла. Паводле дадзеных “Віцебскаблгідрамета” 23-га мая ў межах Віцебска быў адзначаны сутачны рост узроўню вады ў 227 сантыметраў. У Суражы, які знаходзіцца вышэй па плыні, чым Віцебская гідраэлектрастанцыя, 22-га мая вад... Болей »
Галоўнае: за два апошнія гады ў раёне нарадзілася 329 чалавек, памерла ж – 678, прычым 105 чалавек памерла ў працаздольным узросце. Такім чынам, смяротнасць перавышае нараджальнасць у 2,2 разы. Колькасць насельніцтва раёна на 1-га студзеня 2016 года склала 15 916 чалавек. Болей »
На лаве падсудных апынуўся інспектар энергаінспекцыі Бешанковіцкага раённага вытворча-збытавага ўчастка Віцебскага аддзялення філіяла «Энергазбыт». Ён дазволіў сабе за нявыкананне дзеянняў, якія ўваходзяць у яго абавязкі, атрымаць ад бытавога абанента К. у якасці хабару грашовыя сродкі ў суме 2 500 000 рублей. Болей »
Спіс вакансій у нашым раёне па стану на канец сакавіка застаўся ранейшы. Галоўнаму бухгалтару з АТП-21 прапануюць 6 мільёнаў, інспектару прапаганды Бешанковіцкага РАНС – 5 мільёнаў, інжынеру з раённага спажывецкага таварыства (РСТ) і начальніку аддзела ДРСП – 110 па 4 мільёны. А просты трактарыст ці прадавачка магазіна можа атрымаць у лепшым выпадку толькі 3 мільёны. Болей »
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч наведаў Віцебскі медуніверсітэт, вучэбна-навуковы вытворчы комплекс ВНУ прадпрыемства «СІВітал», завод па выпуску лекавых прэпаратаў СОО «Націвіта», які будуецца ў Бешанковічах, азнаёміўся з ходам рэканструкцыі футравага камбіната, якое ўваходзіць у склад холдынгу кампаніі «Марка». Болей »
Колькасць народжаных у 2015-м годзе ў Бешанковіцкім раёне зменшылася да папярэдняга года на чатыры дзіцяняці. Калі залетась дзетак нарадзілася 149, то летась толькі 145. Але абсалютная большасць немаўлятак у 2015-м з’явілася у райцэнтры – 106. Ва ўсіх жа вёсках раёна нарадзілася аж 39 немаўлятак. Болей »
Запланаваны эканамічны эфект ад рэалізацыі праекта: гадавая выпрацоўка 130 млн кВт•г электраэнергіі, што эквівалентна замяшчэнню 41,3 тыс. тон умоўнага паліва ў год (у вартасным выразе 9.650.000 даляраў). Сацыяльны эфект: стварэнне новых працоўных месцаў, зніжэнне выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу, барацьба з паводкамі, добраўпарадкаванне зоны адпачынку на вадасховішчы Бешанковіцкай ГЭС. Пачатковы кошт праекта - 186 млн даляраў. Болей »
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта сярэдні заробак па Бешанковіцкім раёне за лістапад 2015 года дасягнуў 4 424 800 рублёў і склаў у рэальнасці толькі 91,8% ад сярэдняга заробка ў лістападзе 2014 года. Болей »
Па інфармацыі, атрыманай “Крывінкай” са шматлікіх крыніц, у суботу 19-га снежня ў вёсцы Навасёлкі, на ферме, якая належыць сельгаспрадпрыемству Бачэйкава (цяперашняму "Бешанковічы-Аграсервіс"), загінула 44 галавы цялят. Яны былі забітыя разрадам электрычнага току. Чаму змагло здарыцца падобнае, што зрабілі з забітымі цялятамі і г.д. – невядома. Кажуць, нібыта іх вазілі на бешанковіцкую бойню. Нібыта частку яго сплавілі камерсантам. Куды... Болей »
Карупцыя – гэта наўмыснае выкарыстоўванне дзяржаўнай асобай свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцей у мэтах супрацьпраўнага атрымання маёмасці або якойсьці выгады. Абнавіўся спіс вакансій на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Хаця па-рангейшаму тут прапануюць 19 вакансій на 26 вольных месцаў. Болей »