be
Paznavajma historyju biełaruskaha narodu
Спампаваць
pdf

Paznavajma historyju biełaruskaha narodu

Najdziuk Jazep
skrypt-dapamožnik

Язэп Найдзюк са сваёй гісторыяй Беларусі ўпісаўся ў беларускую гістарыяграфію перш за ўсё сваімі двума выданьнямі "Беларусь учора і сяньня" — віленскім з 1940 г. і менскім з 1944 г. Так сталася, што адно і другое выданьне сталі па вайне крамольнай гісторыяй Беларусі, дарэчы, як і сам аўтар. Цікавасьць да іх зьявілася толькі ў пачатку 1990-тых гадоў, калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай, калі адкрыліся бібліятэчныя спэцфонды, раней недаступныя нават для гісторыкаў. Таксама аўтар, жывучы па вайне ў Польшчы, ня меў сваіх аўтарскіх кніжак. I ня мог іх нідзе дастаць. Нейкім спосабам здабыў пару дзясяткаў старонак. Раней, чым у Беларусі, бо ў пачатку 1980-тых гадоў, на хвалі перамен у Польшчы быў шанс на тое, каб напісаная нанова Язэпам Найдзюком гісторыя "Paznavajma historyju biełaruskaha narodu" паказалася ў незалежным выдавецтве ў Польшчы. Так, аднак, па розных прычынах не сталася. Толькі ў пачатку XXI ст. атрымала я ад Станіславы Александровіч копію машынапісу гэтай гісторыі, разам з аповедам, як гэта яе муж Язэп пісаў, каб пасьпець перад сьмерцю, як зьбіраліся на выданьне грошы. Машынапісы разышліся па людзях, аўтар пакінуў сабе найгоршую копію. Але так і не дайшло да выданьня ні ў 1980-тыя, ні ў 1990-тыя гады. Хаця Язэпу Найдзюку пашчасьціла на перавыданьне ў Менску ў 1993 г. "Беларусі ўчора і сяньня" з 1944 г.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Biełaruskaje Histarčnaje Tavarystva
  • Месца выхаду: Biełastok-Inaŭrocłaŭ
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Łuba Vital
  • Выдавец: Biełaruskaje Histarčnaje Tavarystva
  • Выдавецтва/ друкарня: Zakład Poligraficzno-Wydawniczy POZKAL
  • Памеры: 318ss., 23 cm
  • ISBN: 978-83-60456-16-3
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва, Крыніцы
  • Copyright: © 2010 by Biełaruskaje Histarčnaje Tavarystva, Tadeusz Chęsy
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2209, 2210, EEDC — 2290, 2290-2
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org